Шыфр
213Г000646
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. ХІХ ст.
Апісанне
Паклеўскія-Козелы - прадстаўнікі старажытнага роду, вядомага з 15 ст. ў Прыдняпроўі. Першапачаткова называліся Козеламі. На беларускіх землях яны з'явіліся ў 17 ст. Ад назвы маёнтка Паклева ў Ашмянскім павеце сталі называцца Козел-Паклеўскія або Паклеўскія-Козелы. Займалі розныя высокія пасады на дзяржаўнай і ваеннай службе ў Вялікім княстве Літоўскім. У канцы 18 ст. ўтварылася віцебская галіна роду, радавым маёнткам якой была Быкаўшчына. Паводле дакументальных крыніц, з 1793 г. ў Быкаўшчыне жыла Ганна Спінкава-Козел са сваім братам Вікенціем і сёстрамі Францішкай і Антанінай. У Ганны і яе мужа Фамы ў 1809 г. нарадзіўся сын Альфонс. Менавіта яму пазней ў спадчыну дастаўся маёнтак Быкаўшчына. У Быкаўшчыне Альфонс Фаміч пабудаваў новы двухпавярховы дом, стайні, збожжаток, збожжасховішча, кузню, заклаў вялікі парк з сажалкамі. Памёр Альфонс Фаміч Козел-Паклеўскі ў 1890 г., быў пахаваны на каталіцкіх могілках побач з магілай маці. Сваім дзецям, а іх было шэсць, ён пакінуў вялікую спадчыну: 5 буйных прамысловых прадпрыемстваў, 2 дражджавыя заводы ў Табольску і Омску, капальні азбесту, золата, медзі, 2 шклозаводы, у Вяцкай губерні 2 заводы жалеза. Удава Альфонса Фаміча Анжаліка Козел-Паклеўская ў 1893 і 1894 гадах падавала прашэнні віцебскаму генерал-губернатару аб дазволе будаўніцтва фамільнага склепа ў выглядзе капліцы для пахавання членаў сям'і. У 1894 г. такі дазвол быў атрыманы, а ў 1900 г. сын Альфонс Альфонсавіч завяршыў будаўніцтва капліцы. Яна была запраектавана ў неагатычным стылі, памерамі 11х12х14 м. Пад капліцай знаходзілася крыпта. У Першую сусветную і грамадзянскую вайну капліца была разрабавана, канчаткова яе разбурылі ў 1930-х гадах. Апошнім уладальнікам сядзібы ў Быкаўшчыне быў Вікенцій Козел-Паклеўскі. Ён разам з дзецьмі пакінуў сядзібу пры адступленні польскага войска ў пачатку 1920-х гадоў.
У 1924 г. на базе былой сядзібы Быкаўшчына быў арганізаваны дзіцячы гарадок імя У.І.Леніна.