зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк, рэшткі былога касцёла святога Антонія

Былая сядзіба: палац, два флігелі, парк, рэшткі былога касцёла святога Антонія

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000648

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1790 - 1799 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Палацава-паркавы комплекс у аг. Раванічы Чэрвеньскага раёна помнік архітэктуры сярэдзіны ХІХ ст. Комплекс складаецца з парка і 4-х будынкаў: паўночны і паўднёвы флігелі,  палац, рэшткі былога касцёла святога Антонія.

Закладка сядзібнага дома ў Раванічах - заслуга Антонія Слатвінскага, бо мае агульны архітэктурны стыль з касцёлам Святога Антонія. Таксама маюцца падабенствы ў тым, што сядзібны дом і касцёл пабудаваны такім чынам, каб ад іх адкрываўся ўзаемны маляўнічы від, як частка адзінага сядзібнага ансамбля.

Наступным гаспадаром стаў адзін з сыноў Антонія Гвідон Слатвінскі. Пры ім у Раванічах працягнула развівацца раслінаводства, працаваў спіртзавод, крухмальны завод, лесапільня, шкляная гута. Ітэр’еры палаца мелі багатую ляпніну, сталовая – кесоны, кафельныя печы, люстры з бронзы. Будуар графіні быў аздоблены на ўсходні манер з выкарыстаннем персідскіх і турэцкіх дываноў. Мастацкую каштоўнасць мела мэбля ў кабінеце графа, творы жывапісу (карціны, партрэты Богуш-Сенстранцэвіча), фарфор карэцкі, саксонскі і сеўрскі. Меліся статыстычны архіў, сабраны Л.Слатвінскім і бібліятэка.

Старонка