412Г000113_2
Шыфр
412Г000113
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
п. XIX ст.
Сядзіба размешчана на паўночнай ускраіне вёскі, на правым беразе р. Зальвянка. Уключае сядзібны дом, флігель, тры гаспадарчыя будынкі, агароджу з брамай, парк.
Сядзіба, якая захавалася да нашага часу пабудавана ў другой палове 19 ст. Раманам Бохвіцам і яго жонкай Эльжбетай. Па звестках Р. Афтаназі, на той час тут ужо існаваў мураваны прамавугольны, выцягнуты ў плане сядзібны дом, накрыты высокім дахам. На галоўным фасадзе будынак, верагодна, меў калонны ганак. Бохвіцы перабудавалі існаваўшы дом, а менавіта змянілі яго цэнтральную частку. Аўтарам праекта перабудовы з'яўляўся архітэктар Луба з Вільні. Вакол сядзібнага дома быў разбіты англійскі парк. На ўездзе на тэрыторыю сядзібы стаяла мураваная брама ў неабарочным стылі, пабудаваная пазней, на мяжы 19-20 ст. У пасляваенны час у 1950 -- 1960 гг. у сядзібным доме размяшчалася школа, у 1960-1970 гг. -- пошта і ашчадная каса, затым сельсавет.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён