Шыфр
212Г000182
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Ансамбль сядзібы сфармаваны ўздоўж берага возера. Яго кампазіцыйным цэнтрам з'яўляецца сядзібны дом з парадным прамавугольным партэрам перад ім. З усходняга боку да партэра прымыкае гаспадарчы двор, абнесены агароджай з брамай.
Планіроўка сядзібнага дома строга сіметрычная і мае камбінаваную анфіладна-калідорную сувязь памяшканняў. У цэнтры дома размешчана прамавугольная зала, якая мае выхад на галерэю. Дэкаратыўнае афармленне інтэр'ера не захавалася. Частка жылых пакояў знаходзіцца ў мансардавым паверсе. Службы размяшчаліся ў падвале дома.
Побач з домам з заходняга боку захаваўся пейзажны парк плошчай 5 га. У заходняй яго частцы шмат дрэў хвойных парод - елка, лістоўніца. На паўночнай ускраіне пасаджаны дэкаратыўныя групы дрэў, у курціны ўключаны дугласія шызая, ёлка звычайная, таполя белая, хвоя веймутава і ліпа.
У ХІХ ст. сядзіба славілася серавадароднымі крыніцамі, на базе якіх дзейнічаў курорт "Лазенкі". У 1860-х гг. тут мелася 60 ваннаў, працавалі 2 лекары.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён