зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба: сядзібны дом; парк

Шыфр

412Г000595

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аг. Жодзішкі, вул. Першамайская, 12а

Датаванне

1757 г. - 1770 г.

Стыль

Барока

Апісанне

Сядзібны дом -- мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы з падвалам аб'ём, накрыты двухсхільным і вальмавым дахам. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка асіметрычная. Частка будынка, дзе знаходзіцца галоўны ўваход, вылучана шырокім рызалітам з мансардным паверхам. Тарцовы аб'ём з правага боку таксама вышэйшы і шырэйшы за асноўны корпус. Фасады патынкаваныя, раскрапаваныя плоскімі лапаткамі. Галоўны фасад члянёныя лучковымі і ў правым тарцовым аб'ёме прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. На дваровым фасадзе аконныя праёмы прамавугольныя. Завершаны фасады карнізам. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод. Захаваўся фрагментарна.