зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба: сядзібны дом; парк; уязная брама

Шыфр

313Г000541

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Нараўлянскі раён, Аграгарадок Галоўчыцы, с/с Галоўчыцкі

Датаванне

ХІХ ст.

Апісанне

Сядзібны комплекс складаецца з жылога дома, уязной брамы і парку. Сядзібны дом двухпавярховы прамавугольны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Галоўны фасад у цэнтры вылучаны рызалітам, завершаным трохвугольным франтонам. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавай цягай. Сцяна першага паверха апрацавана рустам. Фасадныя плоскасці прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на другім паверсе дэкарыраванымі прамымі сандрыкамі на дэкаратыўных кранштэйнах. У рызаліце арачныя аконныя праёмы і двярны ў цэнтры першага паверха. Завершаны фасады філёнгавым фрызам і карнізам.Уезд у сядзібу фіксавала брама -- вялікія пілоны з ліхтарамі зверху, паабапал размешчаны арачныя праходы з каліткамі і пары калон дарычнага ордэна.Пейзажны парк закладзены ў форме прамавугольніка. Кампазіцыйная вось слаба выражана. Парадная частка размешчана з паўднёвага боку ад уязной алеі і кампазіцыйна з ёй не звязана. Паўднёвы партэр па перыметры быў фіксаваны невялікімі дрэўнымі групамі, за якімі рос сад. З паўночнага боку за домам пасадкі дрэў былі сфарміраваны ў выглядзе невялікіх шчыльных груп з елкі, клёна і конскага каштана. Знаяная роля ў планіроўцы парку надавалася воднай сістэме, якая складалася з сажалак.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Былая сядзіба: парк
Былая сядзіба: парк
Былая сядзіба: сядзібны дом
Былая сядзіба: сядзібны дом
Былая сядзіба: ўязная брама
Былая сядзіба: ўязная брама