зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сядзіба Свентаржэцкіх

Шыфр

613Г000679

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

2-я палова ХІХст. (да 1891г.) - 1939 г.

Стыль

Эклектыка з элементамі архаікі, класікі, неаготыкі

Апісанне

Упершыню Маліноўшчына згадваецца ў інвентары 1579 года як засценак Лебедзеўскага двара (засценак – хутар, ці невялікае паселішча дробнай шляхты).

Перыядам росквіту маёнтка Свентаржэцкіх у Малінаўшчыне лічыцца час жыцця і дзейнасці Міхаіла Свентаржэцкага (1837 – 1891). Пры ім невялікі хутар, які пуставаў большую частку года, быў пераўтвораны ў першакласны маёнтак. Менавіта Міхаіл заклаў падмурак сучаснай Маліноўшчыны. 

сядзібна-паркавы ансамбль Маліноўшчына ўключае ў сябе флігель, рэшткі парку і капліцу-пахавальню. Асаблівасцю з’яўляецца той факт, што ў будаўніцтве сядзібнага дома, флігеля і капліцы быў выкарыстаны прыродны камень, што з’яўлялася адметнасцю ўсёй беларускай архітэктуры.  

Закладзены Свентаржэцкім парк складаў плошчу 10 га. Ён размяшчаўся на двух пагорках, падзеленых Чорным ручаём. Цяпер парк “Маліноўшчына” з’яўляецца батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. У парку можна знайсці некалькі алей рэдкіх для нашай мясцовасці іглічных раслін: сустракаюцца піхта сібірская, хвоя веймутава, лістоўніца сібірская. 

Непадалёк ад палаца быў пабудаваны флігель. Гэта аднапавярховы каменны прамавугольны будынак пад вальмавым чарапічным дахам, які меў рысы неаготыкі. Служыў кухняй, пральняй, жытлом для повара. У савецкія часы тут была бібліятэка. 

У паўднёва-заходняй частцы былога сядзібна-паркавага ансамбля была пабудавана капліца. Фамільны магільны склеп Свентаржэцкіх – чатырохгранная піраміда з вапняку. Капліцу асвяцілі ў 1840 годзе. Пра гэта кажа надпіс на магільным склепе. 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Былая сядзіба Свентаржэцкіх: капліца-пахавальня
Былая сядзіба Свентаржэцкіх: капліца-пахавальня
Былая сядзіба Свентаржэцкіх: рэшткі парку
Былая сядзіба Свентаржэцкіх: рэшткі парку
Былая сядзіба Свентаржэцкіх: флігель
Былая сядзіба Свентаржэцкіх: флігель