зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000669

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Апісанне

Будынак пабудаваны ў 1912 г. як сінагога альбо малітоўная школа "Бінахім". У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. 

Будынак характарызаваўся як мураваны прамавугольны ў плане накрыты жалезным дахам, без падвала. Перакрыцці паддашша былі драўляныя. Печы і падлога ў значнай ступені былі пашкоджаны пад час вайны, адсутнічалі дзверы і вокны. З боку двара на тыльным фасадзе існавала адкрытая лесвіца на другі паверх.

У 1945 г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі былой сінагогі з прыстасаваннем пад абласную кантору Белкамунбанка. Аўтар праекта архітэктар П. Бараноўскі. 

На сённяшні дзень будынак уяўляе сабой двухпавярховы прамавугольны ў плане з прыбудовай на тыльным фасадзе. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад захаваў свой ранейшы выгляд: прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, завершаны развітым багата дэкарыраваным складанага абрысу шчытом. Бакавыя і тыльны фасады, планіроўка зменены. Пры ўваходзе зроблены ганак. У месцы прымыкання прыбудовы да асноўнага аб'ёма вуглавыя часткі будынка вылучаны плоскімі двухсхільнымі атыкамі, фланкіраванымі пілястрамі і завершанымі карнізнымі паясамі.

Старонка