зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былая сінагога "Канфедэрацкая"

Шыфр

113Г000737

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1887 г.

Апісанне

Будынак па вуліцы Кірава, 10А уяўляе сабой мураванае аднапавярховае з мансардай прамавугольнае ў плане збудаванне. Будынак меў памеры 16,35x10,60 м. Быў падзелены на мужчынскую і жаночую паловы сцяной з арачнымі праёмамі. У сцяне былі ўмураваны дзве печы для ацяплення. Пасярэдзіне мужчынскай паловы знаходзілася біма. З паўночнага, паўднёвага і заходняга фасадаў былі прыбудаваны драўляныя сені. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе рэлігійнае жыццё яўрэйскіх абшчын мала змянілася. Усе сінагогі і малітоўныя дамы працягвалі дзейнічаць. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1946 г. пустуючыя будынкі па вуліцы Кірава,18 і 18/1 (сучасны адрас Кірава, 10А) былі перададзены новастворанаму гідратэхнікуму. У былой сінагозе была ўладкавана сталовая. Сталовая, відавочна, аказалася нерэнтабельнай і праз некаторы час была закрыта. У будынку была абсталявана сталярная майстэрня на два класы, склады і кацельная.

У 2003 г. неэксплуатуемы будынак майстэрні па вуліцы Кірава, 10А быў перададзены на баланс камунальнай уласнасці горада Пінска. У лютым 2004 года будынак быў перададзены рэдакцыі газеты “Пинский вестник”, аднак па прычыне дрэннага тэхнічнага стану, рэдакцыя не змагла ім карыстацца.

У 2006 г. па выніках аўкцыёна будынак набыла прыватная асоба.