Шыфр
513Г000019
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Неараманскі
Апісанне
Царква была трохнефная з трансептам і ніжэйшай за асноўны аб'ём пяціграннай апсідай. Змуравана з чырвонай цэглы, непатынкаваная. Цэнтральны неф двух'ярусны, на галоўным фасадзе завершаны фігурным шчытом з аркатурным поясам. На другім ярусе фасада шырокі арачны праём, фланкіраваны такімі ж вузейшымі праёмамі. Цяпер будынак накрыты вальмавым дахам, першапачатковы дах з купалам не захаваліся. Пад дахам праходзіць карнізны пояс. На ўзроўні другога паверха на бакавых і тарцовым фасадах прамавугольныя вокны ў простых ліштвах.