Шыфр
511Г000025
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1772 - 1785 гг.
Стыль
Позняе барока
Апісанне
Магілёўская епархія была створана ў 1632 г. Месцам рэзідэнцыі епіскапа быў вызначаны Спаскі манастыр, заснаваны яшчэ ў ХІІІ ст. Спас лічыўся "патронам" Магілёва, а Спаская царква была галоўнай ў горадзе. У 1650 г. тут быў абсталяваны архірэйскі дом. У 1748 г. царква і архірэйскі дом згарэлі. Аднаўленне манастыра пасля пажару пачалося пры епіскапе Георгіі Каніскім, які прыняў Магілёўскую епархію ў 1756 г. Спецыяльна для завяршэння Спаскай царквы і будаўніцтва палаца ён запрасіў з Вільні архітэктара Я. Глаўбіца.