зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы дом купца Мураўёва

Былы дом купца Мураўёва

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000666

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. 1880-х - пач. 1890-х гг.

Стыль

Мадэрн, псеўдарускі

Апісанне

Будынак абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага (былы дом купца Мураўёва) размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна на былой Рыначнай плошчы, якая сфарміравалася ў XIV-XV стст. (гістарычныя назвы плошчы - Рынак, Ратушная плошча, Парадная плошча, Стэфана Баторыя, сучасная назва - Савецкая плошча).

Будаўніцтва дома было завершана ў 1888 г. Стыль будынка можна аднесці да эклектыкі, у гэтым жа стылі пабудаваны флігелі, фасады, якіх былі пазней атынкаваныя. Паверхі былі звязаны паміж сабой параднай (трохмаршавай) лесвіцай, была таксама ўнутраная лесвіца, якая вяла з 2-га на 3-ці паверх. Акрамя таго была так званая "чорная лесвіца", якая размяшчалася паміж асноўным аб'ёмам і флігелем, які выкарыстоўваўся як "даходны дом". Інтэр'ер вестыбюля, лесвічнай клеткі, вялікай гасцінай, дзіцячага пакоя для гульняў, сталовай і жылыя памяшканні (3-ці паверх) былі ўпрыгожаны дэкаратыўным роспісам, ляпнінай і ляпнымі плафонамі. У доме была электрычнасць, вадаправод, каналізацыя, але ацяпляліся памяшканні печкамі і камінамі. 

У 1934 г. будынак, верагодна толькі асноўны аб'ём, быў куплены гарадскім магістратам у Н. І. Мураўёва з мэтай размясціць у ім гарадскую бібліятэку. У флігелі размяшчаліся яўрэйскія грамадскія арганізацыі - "Бейтар", "Бунд" і "Клуб ізраелітаў", пры якіх была бібліятэка. На 17 верасня 1929 г. у бібліэтэцы налічвалася больш 31000 кніг. 

У 1957-58 гг. флігель, падвал і першы паверх асноўнага аб'ёма былі перададзены абласной бібліятэцы. У гэтым будынку абласная навуковая бібліятэка імя Я. Ф. Карскага размяшчалася да 1989 г. Будынак быў вызвалены ў сувязі з плануемым капітальным рамонтам. З гэтага часу будынак практычна не выкарыстоўваўся, але ў 1991-92 гг. частка памяшканняў 2-га і 3-га паверхаў здавалася ў арэнду.

На сённяшні дзень будынак прадстаўляе сабой трохпавярховы Г-падобны ў плане аб'ём. Кампазiцыя галоўнага фасада сiметрычная. Цэнтральную яго частку на 2-м паверсе займае вялікі на 3 праёмы балкон з літай фiгурнай агароджай. На 3-м паверсе крайнія арачныя праёмы з невялікімі балконамі. Плоскасць фасада крапавана пілястрамі з чугуннымі вензелямі ў завяршэнні, да ўзроўню 2-га паверха руставаная. 

Старонка