зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

712Г000142

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХІХ ст.

Апісанне

Будынак знаходзіцца ў гістарычным цэнтры г. Мінска - "Верхнім горадзе". Трасіроўка зав. Музычнага пачала фарміравацца ў 14 -15 ст. Не выключана, што першапачаткова ён з'яўляўся праходам да ўчасткаў, размешчаных у цэнтры квартала, сфарміраванага з усходняга боку былой плошчы "Высокага рынку" (сучасная пл. Свабоды). Затым стаў праездам, які злучаў плошчу з вул. Зыбіцкай (сучасная вул. Гандлёвая). У 19 -- пачатку 20 ст. завулак называўся Бернардзінскім, Семінарскім, Манастырскім (альбо Мала-Манастырскім), Музыканцкім. За будынкам замацавалася назва "дом масонаў". За будынкам замацавалася назва "дом масонаў". Праўда, сучасныя даследчыкі не выявілі дакументаў, якія б пацвярджалі, што менавіта тут адбываліся пасяджэнні ложы. Вядома, што ў Мінску існавала масонская ложа "Северный факел" з 1816 па 1822 гг. Найбольш верагодна, што будынак атрымаў такую назву, таму што адзін з яго ўладальнікаў Гілярый Сцяпанавіч Якубоўскі значыўся ў спісах мінскай масонскай ложы. Несумненна, дом № 5 вылучаецца сярод жылой забудовы Верхняга горада, якая фарміруе яго гістарычны воблік. Будынак адносіцца да ліку найбольш старых жылых дамоў, сярод ацалелых у Верхнім горадзе. Фасады, нягледзячы на пераробкі, захавалі рысы архітэктуры стылю класіцызму і, найперш, венецыянскае акно на другім паверсе ў рызаліце. У 2002 г. будынак рэстаўрыраваны з прыстасаваннем пад музей.

Старонка