Шыфр
412Г000673
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1783 - 1785 гг.
Па звестках І. Трусава, былы дом масонскай ложы (архітэктар Дж. Сака) пабудаваны ў 1783-1785 гг. як жылы дом. У другой палове ХІХ ст. быў надбудаваны другі паверх. Па звестках БТІ дом пабудаваны ў 1860 г.
Двухпавярховы з цокальным паверхам прамавугольны ў плане будынак з высокім двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокім рызалітам з высокім двухсхільным шчытом. У тымпане шчыта круглая люкарна ў абрамленні. Схілы шчыта аформлены карнізным поясам.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён