зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы дом сям'і Яцко

Былы дом сям'і Яцко

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000055

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1911 год

Апісанне

Дом пабудаваны ў 1911 г. на сродкі дзяцей селяніна Базыля Яцкі ў падзяку бацьку, што даў ім адукацыю і "вывеў у людзі". Два сыны Яцкі сталі афіцэрамі расійскай арміі, а дачка прафесарам медыцыны. Месца для будаўніцтва двухпавярховага асабняка выбралі ў цэнтры мястэчка на вуліцы Мінскай, якая вяла ад рынка. Цэглу для будаўніцтва прывезлі з Бабруйска, з вядомага завода Разенберга. У той час гэта быў адзін з прыгыжэйшых дамоў у Свіслачы. У Першую сусветную вайну дом атрымаў нязначныя пашкоджанні, быў адрамантаваны. У 1927 г. тут размясціліся ваенкамат і міліцыя. Пасля Другой сусветнай вайны будынак прыстасаваны пад магазін. За гісторыю існавання знешні выгляд будынка істотна не змяніўся. Да дваровага фасада зроблена прыбудова службовых і гаспадарчых памяшканняў.

Старонка