зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы Дом урача

Шыфр

413Г000672

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1906 г.

Стыль

Эклектыка з элементамі мадэрна

Апісанне

Будынак № 6 пабудаваны ў 1906 г. (па іншых звестках у 1905 г.) як дом лекара Алшыбаева. Дамы ўрачоў будавалiся па iндывiдуальных праектах з улiкам спецыфiкi ўрачэбнай работы. Як правіла, першы паверх адводзіўся пад прыёмны пакой, урачэбныя кабінеты. На другім былі жылыя пакоі гаспадара. 

Па меркаванні В.М. Чарнатава, у доме № 6 для прыватнай урачэбнай практыкi былi адведзены памяшканнi 1-га паверха левага крыла з самастойным тарцовым уваходам, астатнія - пад жыллё. Па некаторых звестках, у будынку пад сучасным № 4 была кухня, тут жылі кухарка і дзве санітаркі, дворнік. Адразу пасля вайны ў будынку размяшчаўся сіроцкі дом. З 1962 г. тут дзейнічала Гродзенская абласная станцыя пералівання крыві, з 2015 г. будынак не эксплуатуецца.

Дом урача захаваўся без значных страт першапачатковага аблічча. Сляды перабудоў маюцца толькі на дваровым фасадзе. У 1962 г. дваровы рызаліт быў перабудаваны. Адначасова ў 1962 г. да ўсходняй паловы дваровага фасада была зроблена прыбудова. У 1980 г. прыбудова на ўзроўні цокаля была зроблена да заходняй паловы дваровага фасада.