зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы дом урача Тальгейма

Шыфр

412Г000658

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1911 г.

Апісанне

Будынак па вул. Леніна № 22 — дом урача А. Тальгейма, старшыні гарадскога таварыства ўрачоў, сябра Варшаўска-Беластоцкай урачэбнай палаты, сябра праўлення гарадскога музея прыроды і інш. 

Будынак А. Тальгейма быў пабудаваны ў 1911 г. па індывідуальнаму праекту з улікам спецыфікі ўрачэбнай работы. На першым паверсе размяшчаліся прыёмны пакой, кабінет і нават дзве палаты стацыянара на 4 ложкі кожная. На другім паверсе жыў сам гаспадар. У доме былі два адасобленыя ўваходы, адзін для наведальнікаў у прыёмны пакой, другі ў жылую частку.

У 1941-1944 гг. тут знаходзілася сядзіба зямельнай кампаніі, якая займалася геадэзічнымі распрацоўкамі, добраўпарадкаваннем і азеляненнем Гродна і ваколіц.

Будынак - узор архітэктуры мадэрн.