зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000670

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Стыль

Эклектыка з рысамі мадэрна

Апісанне

Па звестках І. Трусава, будынак быў пабудаваны ў 1905 г. Пляц належаў купцам Гелерам Ганне і Гіршу. Паводле інвентарызацыі 1910 г. жылы дом характарызаваўся як аднапавярховы з мезанінам, падвалам і верандай. У 1920-я гг. частка кватэр здавалася ў наём.

На сённяшні дзень будынак аднапавярховы з мансардай і падвалам прамавугольны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Складаецца з двух аб'ёмаў: да асноўнага аб'ёма з паўднёвага боку прыбудаваны ніжэйшы невялікі аб'ём пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад асноўнага аб'ёма вылучаны ў цэнтры драўляным мезанінам, завершаным скругленым франтонам. Захавалася аконная сталярка. Аконныя праёмы падкрэслены цягай, міжаконныя прасценкі дэкарыраваны рустам. Завершаны фасад філянговым фрызам і карнізам. Фасад ніжэйшай прыбудовы прарэзаны лучковымі дзвярным і 2 аконнымі праёмамі. Паўночна-заходні вугал будынка скруглены. У цэнтры фасада размешчаны дзвярны праём, аформлены прафіляваным драўляным парталам, дзверы філянговыя з зашклёнай фрамугай. Абапал дзвярэй два аконныя праёмы, падкрэсленыя цягай. 

Старонка