зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы гарадскі асабняк

Шыфр

413Г000707

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1924 г.

Стыль

Мадэрн

Апісанне

Сярод гістарычнай забудовы горада вылучаецца будынак былога асабняка ХІХ ст., які размешчаны па вуліцы Маякоўскога, 7. Цяпер ён з'яўляеццца адміністрацыйным будынкам пошты. Гэты гарадскі асабняк - прыклад рэпрэзентацыйнай жылой забудовы ў стылі мадэрн.

Асабняк мае геаметрычна правільную прасторавую кампазіцыю ў выглядзе прамавугольнага ў плане двухпавярховага аб'ёму з двухсхільным дахам. Асноўны акцэнт галоўнага сіметрычна восевага фасада зроблены на цэнтральным уваходным рызаліце, завершаным трохвугольным шчытом, дваровага - на консольным балконе з ажурной чыгуннай агароджай.

Планіроўка асабняка заснавана на анфіладнай схеме. Цэнтральнае месца ў ёй займае вялізны вестыбюль з двума радамі квадратных у сячэнні слупоў. Тры міжпавярховыя лесвіцы ў аўтаномных лесвічных клетках вынесены ў вуглавыя часткі дома. Значную прастору пад будынкам займаюць сутарэнні, у якія вядзе лесвіца ў паўночнай частцы дома.