Шыфр
712Г000234
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVIII ст.
Стыль
Класіцызм
Плошча Свабоды (былы Новы рынак, Высокі рынак, Саборная плошча) як горадабудаўнічы ансамбль склалася ў 16 ст. Плошча была запраектавана прамавугольная ў плане. Паводле гістарычных звестак, у 18 ст. у цэнтры плошчы ўжо размяшчаўся мураваны гасціны двор. На плане г. Мінска 1793 г. гасціны двор паказаны С-падобнай формы. На гэтым месцы зараз размешчаны дамы № 2 і 4. У канцы 18 ст. губернскі архітэктар Ф. Крамер запраектаваў будынак з паўночна-ўсходняга боку комплекса. Будынак меў рысы класіцызму, быў двухпавярховы, цэнтральная частка вылучана чатырохкалонным порцікам, вуглавыя часткі вырашаны трохвугольнымі аб'ёмамі са скошанымі вугламі. У 1830-я гг. да будынка з паўднёвага, паўночна-ўсходняга і паўночнага бакоў была прыбудавана гандлёвая галерэя. У гэты ж час забудоўваецца ўнутраны двор. Такім чынам, да сярэдзіны 19 ст. комплекс гасцінага двара ў асноўным сфарміраваўся. У пачатку 20 ст. М.Г. Айзенштадт перабудаваў частку комплекса, якая знаходзілася ў яго валоданні. У выніку перабудовы ў комплекс гасцінага двара быў упісаны будынак стылю мадэрн. У ім размяшчаліся крамы, Азова-Данскі камерцыйны банк, Купецкі клуб. У 1920-я гг. была разабраная гандлёвая галерэя, а ў 1930-я гг. рэканструяваны будынак на паўночна-ўсходнім баку плошчы, пабудаваны паводле праекта Ф. Крамера. У 1946 г. у будынку з паўночнага боку плошчы адбыўся пажар, у выніку якога згарэў дах, падлога, вокны, пашкоджаны міжпаверхавыя перакрыцці і перагародкі 3-га паверха. У тым жа годзе Шаліма выканаў праект аднаўлення будынка. Пад час аднаўлення частка дома была паніжана на адзін паверх (разабраны сцены двухсветлавой залы), зроблена новая лесвіца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён