Шыфр
113Г000723
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1749 г.
Стыль
Позні класіцызм
Апісанне
Касцёл (пэўны час служыў кальвінскім зборам) - невялікі аднанефавы, прамавугольны ў плане храм з паўцыркульнай апсідай. Паводле пісьмовых крыніц касцёл і кляштар пры ім уваходзілі ў комплекс сядзібы маёнтка Расна.
Па меркаванні даследчыкаў, касцёл у расненскай сядзібе быў закладзены яшчэ ў 1749 ці 1753 гг. Гэта быў невялікі прамавугольны ў плане будынак са скругленай апсідай. У сяр. ХІХ ст. да яго галоўнага фасада быў прыбудаваны чатырохкалонны порцік, характэрны для архітэктуры класіцызму. Вядома, што нейкі час касцёл служыў кальвінскім зборам. Графы Грабоўскія, якія з'яўляліся ўласнікамі сядзібы і касцёла, зрабілі яго сваёй спачывальняй. У крыпце храма на ланцугах былі падвешаны чатыры саркафагі, шэсць пахаванняў знаходзіліся ў пячурах крыпты. Першы ўладальнік маёнтка з роду Грабоўскіх і фундатар касцёла быў пахаваны ў двары з боку алтара. Магіла і высокая чатырохгранная стэла на ёй не захаваліся.
Пасля пастаўння 1863-1864 гг. касцёл быў зачынены і перададзены праваслаўнай царкве. У 1918 г. касцёл вернуты католікам. Дзейнічаў да Вялікай Айчыннай вайны.
У канцы 19 - пачатку 20 ст. у кляштарных памяшканнях размяшчалася духоўна-настаўніцкая семінарыя. У даваенны перыяд Раснянскі кляштар быў вернуты манахам, якія там знаходзіліся да 1939 г.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак касцёла быў прыстасаваны пад калгасны склад. Цяпер будынак не эксплуатуецца і прыходзіць у заняпад. У кляштары знаходзіўся камбінат бытавога абслугоўвання (цяпер будынак не існуе).