Шыфр
113Г000034
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1785 г.
Стыль
Позняе барока
Былы кляштар баніфратаў (браты міласэрнасці), манахі каталіцкага ордэна святога Яна Божага)) у Марыямпалі быў пабудаваны ў 1785 г. па загаду канцлера Вялікага княства Літоўскага Аляксандра Міхала Сапегі, які ў 1773 г. запрасіў баніфратаў у Высокае. Апрача трох асноўных манаскіх абавязкаў (паслушэнства, устрымання, беднасці) баніфраты мелі яшчэ адзін - догляд хворых. Кляштарнымі шпіталямі кіравалі цывільныя ардынарыі, якія мелі медыцынскую адукацыю.
Пасля скасавання ў 1840 г. ў Марыямпалі ордэна баніфратаў князь Ляон Сапега аддаў будынкі кляштара пад сялянскі лазарэт. У 1864 г. меркавалася прыстасаваць кляштар пад праваслаўную царкву, царкоўны прытч, прыходскую школу i лазарэт, а не будаваць новую царкву. Аднак гэта так і не было зроблена.
У савецкі час будынак кляштара выкарыстоўваўся пад МТС. Зараз большая частка будынка выкарыстоўваецца пад склады.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён