Шыфр
213Г000453
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, г. Дуброўна, вул. Аршанская 11
Датаванне
пач. ХІХ ст.
Стыль
Рысы барока
Апісанне
Бернардзінскі мужчынскі кляштар у Дуброўна быў заснаваны ў 1624 г., па іншых звестках у 1630 г. віленскім кашталянам Мікалаем Глябовічам. Комплекс драўляных пабудоў узводзіўся на сродкі Юрыя Карла Глябовіча ў 1641-1716 гг. Кляштарны корпус быў пабудаваны мураваны (дакладная дата будаўніцтва не вядома). Двухпавярховы з сутарэннем будынак складаецца з 2 узаемна перпендыкулярных карпусоў: больш доўгага па восі захад - усход і кароткага, арыентаванага на поўнач. Карпусы накрыты двухсхільнымі дахамі.