зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы кляштар бернардзінцаў

Апісанне

Кляштар бернардзінцаў у Нясвіжы заснаваў Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка, выконваючы апошнюю волю жонкі Эльжбеты Яўфіміі (памерла ў 1596 г.). Гэта была трэцяя з найбольш значных фундацый князя Радзівіла пасля езуіцкага калегіума з касцёлам Божага Цела і бенедыкцінскага жаночага кляштара. Цесныя кантакты з бернардзінцамі Радзівіл Сіротка завязаў падчас сваёй пілігрымкі ў Святую Зямлю. Як вядома, у Іерусаліме труна Ісуса Хрыста знаходзілася пад апекай францысканцаў-абсервантаў. 

Паводле пісьмовых крыніц княгіня ЭльжбетаЯўфімія Радзівіл адпісала на будаўніцтва Нясвіжскага кляштара бернардзінцаў даход з маёнтка Карэлічы. Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка перадаў ім даход з маёнтка Чановічы, агарод у 3 моргі і 20 прутоў, 28 моргаў лугу і 5 валок, 6 моргаў лесу ў наваколлі Нясвіжа. У 1617 г. сын М.К. Радзівіла Сіроткі Ян Юрый перадаў кляштару млын, стаў і лес каля Пагарэлага. 

У сучасны час не выкарыстоўваецца.