зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы кляштар бернардзінцаў: касцёл; кляштарны корпус

Былы кляштар бернардзінцаў: касцёл; кляштарны корпус

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000807

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1726 г.

Стыль

Позняе барока

Апісанне

Касцёл Святой Веранікі і кляштар бернардзінцаў пабудаваны ў 1726 г. з каменя і чырвонай цэглы. З'яўляюцца помнікам архітэктуры позняга барока. 

Касцёл кляштара - 3-нефная базіліка з паўцыркульнай апсідай. Цэнтральны неф (не захаваўся) быў удвая шырэй і вышэй за бакавыя. Бакавыя нефы мелі аднасхільныя дахі. Сцены касцёла расчлянёны  шырокімі пілястрамі і лучковымі аконнымі праёмамі. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак кляштарнага корпуса быў размешчаны з паўночнага боку касцёла (на сённяшні дзень цалкам разбураны).

У 1823 г. манастыр быў зачынены. У сярэдзіне XIX ст. храм перабудавалі. У 1867 г., пасля закрыцця касцёла ў суседняй вёсцы Кублішчына, ўсё яго ўбранне было перанесена ў касцёл Святой Веранікі. 

Дах і верх вежаў касцёла былі разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 

Старонка