Шыфр
313Г000462
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 6
Датаванне
другая палова ХІХ ст.
Стыль
неакласіцызм
Апісанне
Двухпавярховы будынак былога купецкага дома быў пабудаваны з цэглы ў канцы ХІХ ст. Увесь набор дэкаратыўных элементаў характэрны для архітэктуры неакласіцызму другой паловы ХІХ ст. Архітэктар невядомы. Вядома, што тут жыў лоеўскі гандляр Гіль або Смоліч. Да рэвалюцыі на першым паверсе была гаспадарчая крама, на другім - жылыя памяшканні. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў ім доўго час размяшчаўся райкам КПБ. Зараз тут знаходзіцца рэдакцыя газеты “Лоеўскі край”.