зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы манастыр базыльян: Петрапаўлаўская царква; роспіс скляпенняў, жылы манастырскі корпус

Шыфр

112Г000643

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1639 - 1675 гг.

Апісанне

Петрапаўлаўская царква ўяляе сабой аднанефавы з паўкруглай апсідай храм. Алтаром арыентавана на захад. Па баках апсіды прыбудаваны дзве нізкія квадратныя ў плане сакрысціі. У паўднёвай сакрысціі быў размешчаны дадатковы выхад з царквы. Асноўны архітэктурны акцэнт зроблены на галоўны фасад. Цэнтральная частка фасада выступае наперад рызалітам, фланкіраваным слаістымі пілястрамі. Ён завершаны шырокай і плоскай вежай. Па меркаванні даследчыкаў, першапачаткова яна мела барочныя формы і аздобу. На столі нефа размешчаны роспіс "Спаса-Праабражэння" (пасля пажару адноўлены ў пачатку ХХ ст.). У алтары на плафоне размешчаны роспіс "Бог Саваоф", на бакавых сценах у медальёнах змешчаны выявы св. апосталаў Пятра і Паўла. 

У Вялікую Айчынную вайну храм пацярпеў нязначна, месцамі снарадамі быў пашкоджаны дах. У 1955 г. зроблены рамонт, які, галоўным чынам, датычыўся спраўлення вежаў, карнізаў, замены драўляных канструкцый купала, перакрыцця даху ацынкаваным жалезам.  У 2003-2004 гг. праведзены рамонт даху і купалоў.

Манастырскі корпус быў узведзены ў 1784-1788 гг. архітэктарам Я.С. Бэкерам. З 1919 г. у будынку месцілася школа. У 80-х гг. ХХ ст. у будынку жылога корпуса размяшчалася паліклініка. У 2000-х гг. - раённая турыстычная база. З 2009 г. манастырскі корпус належыць праваслаўнаму прыходу Свята-Петра-Паўлаўскай царквы г.п. Ружаны.

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
жылы манастырскі корпус
жылы манастырскі корпус
Петрапаўлаўская царква; роспіс скляпенняў
Петрапаўлаўская царква; роспіс скляпенняў