зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы манастыр базыльян: жылы корпус; падмурак царквы

Былы манастыр базыльян: жылы корпус; падмурак царквы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000118

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХVIII (1768 г.) - пач. ХІХ стст. (1802 г.)

Стыль

Позняе барока

Апісанне

Мужчынскі базыльянскі манастыр быў заснаваны ў 1642 г. уніяцкім мітрапалітам Антонам Сялявай. Першапачаткова будынкі былі драўляныя. У 1758-1774 гг. на іх месцы былі змураваны двухпавярховы жылы корпус і уніяцкая царква ў імя Пакрова Маці Божай -- трохнефная крыжова-купальная базіліка з двухвежавым фасадам. Тэрыторыя манастыра была абгароджана мураванай сцяной. У 1832 г. базыльянскі комплекс перайшоў у праваслаўнае ведамства. У жылых карпусах размясцілася духоўнае вучылішча. Царква была перабудавана і набыла рысы класіцызму. Над сяродкрыжжам узвялі драўляны купал (знесены ураганам 8 чэрвеня 1905 г.). Зроблены новы іканастас.

У 1920-я гг. комплекс перададзены сельскагаспадарчаму музею, затым у 1930-я гг. -- краязнаўчаму музею. У 1960-я гг. былая царква знішчана. Манастырскі корпус быў перададзены Свята-Пакроўскаму жаночаму манастыру.

Старонка