зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000224

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1759 г.

Стыль

З элементамі барока

Апісанне

У 1759 г. пры манастыры міласэрных сясцёр быў пабудаваны манастырскі шпіталь. 

Будынак П-падобны ў плане, аднапавярховы з паўпадваламі ў бакавых частках. У сярэдняй частцы пакоі размешчаны абапал калідора, у бакавых -- па адзін бок. У паўпадвальным паверсе размяшчалася кухня. Сцены яе разрэзаны лучковымі вокнамі, памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Элементы барока выяўляюцца ў паўпадвальным паверсе, у перакрыццях і на столі.

Першапачатковая планіроўка зменена ў 1928-1929 гг. Часткова яна захавалася ў левым крыле. У 1924-1929 гг. будынак выкарыстоўваўся ў якасці райкама. У ліпені 1944 г. у будынку размяшчаўся ваенны шпіталь. Пасля вайны тут была знаходзілася бальніца, якая існавала ў ім да 1990-х гг. Пасля адкрыцця будынка новай бальніцы шпіталь быў зачынены і не выкарыстоўваўся. 

У 2001 г. будынак былога шпіталя быў перададзены каталіцкай абшчыне Асвеі. Ён быў асвечаны ў гонар Святой Марыі Магдалены.

Старонка