412Г000011_1
Шыфр
412Г000011
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1776 - 1778 гг.
Палац для адміністратара Гарадніцы Дзяконьскага пабудаваны згодна з планам Гарадніцы 1780 г. (захоўваецца ў Цэнтральным ваенна-гістарычньім архіве ў Маскве, упершыню быў апублікаваны А. Квітніцкай у 1958 г.). Першапачаткова быў без флігеляў, уяўляў сабой грамадскі будынак - рэзідэнцыю адміністратара, які адказваў за землі і сялян эканоміі. Квітніцкая дапускала, што палац будаваўся па праекце знакамітага каралеўскага архітэктара Джузэпа Сака з Вероны.
У перыяд паміж 1785-1793 гг. былі пабудаваны два флігелі. У паўночным флігелі размяшчаліся стайня і вазоўня, у паўднёвым флігелі знаходзіліся памяшканні для прыслугі і кухня. Флігелі ўжо паказаны на плане Гродна 1795 г. На тым самым плане з'яўляецца і характэрны для канца XVIII ст. невялікі рэгулярны парк за правым флігелем палаца. На плане 1823 г. парк пашыраецца і фактычна займае ўсю прылеглую да комплекса тэрыторыю, за выключэннем курданёра. Адкрыты курданёр у падобных палацах пакрываўся жвірам альбо забрукоўваўся каменем, што ўласціва і для Гродна, паколькі тут ужо з 1645 г. магістрат горада дазволіў мець уласны цэх брукароў на узор Віленскага цэха.
У 1842 г. палац быў прададзены праваслаўнай кансісторыі. Тут размясціўся архіерэйскі дом. У паўднёвым флігелі ў 1875 г. была абсталявана дамовая царква. Архітэктура палаца адпавядае стылю Станіслава-Аўгуста - класіцызм з прысутнасцю рысаў барока, што адбілася і на характары парку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён