зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы палац Пацёмкіна

Былы палац Пацёмкіна

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

512Г000479

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1778 г. - 1787 г.

Стыль

Класіцызм з напластаваннямі псеўдаготыкі

Апісанне

У 1776 г. Кацярына ІІ перадала Крычаўскае староства графу Р.А. Пацёмкіну. У перыяд 1778 - 1787 гг. для графа Пацёмкіна ў Крычаве быў пабудаваны палац у стылі класіцызму па праекту вядомага расійскага архітэктара Івана Ягоравіча Старова (1743 - 1808 гг.). У 1787 г. Пацёмкін прадаў палац і Крычаўскія ўладанні Яну Галынскаму. У 1849 г. унук Яна Стэфан Галынскі вырашыў абнавіць сваю рэзідэнцыю ў стылі несапраўднай готыкі. Аўтарам неагатычных змен быў архітэктар Бернар Сімон (1816 - 1900 гг.). Палац належыў Галынскім да кастрычніка 1917 г. Летам 1918 г. уражэнка г. Чэрыкаў Еўдакія Мікалаеўна Гардзеева адрамантавала пашкоджаны ў час пажару палаца.  У1918-1941гг. у будынку палаца размяшчаліся гімназія, 3-я  Крычаўская працоўная школа другой ступені, дашкольны педтэхнікум. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў палацы размяшчалася школа і педтэхнікум, а з 1960 г. - школа-інтэрнат. Да пачатку 1980-х гг. палац знаходзіўся ў кепскім стане. На працягу 1988-2007 гг. ( у 2002-2005 гг. аб'ект быў закансерваваны) вяліся рэстаўрацыйныя работы палаца. 16.02.2008 адбылося яго святочнае адкрыццё.  Зараз палац мае наступны выглыд. Палац мураваны, у плане П-падобны, двухпавярховы, з цэнтральным рызалітам на галоўным фасадзе. Мае пакаты двухсхільны дах. Кампазіцыйным цэнтрам абодвух паверхаў з'яўляюцца вялікія круглыя залы, якія выступаюць з асноўнага аб'ёма будынка ў бок двара. У будынку палаца размясціўся Крычаўскі гістарычны музей і Крычаўскі раённы аддзел ЗАГС. Крычаўскі палац - адзіны ў Магілеўскай вобласці палац гарадскога тыпу, які захаваўся да нашага часу. 

Старонка