Шыфр
613Г000204
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1793г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Сядзіба ў в. Летяшын сфарміравалася ў канцы 18 ст. Ф.Чарноцкім на адкрытай жывапіснай мясцовасці. У новы дом сям'я пераехала ў 1793 г. з суседняга ляснога фальварка Заранкоўцы (у чатырох вярстах ад Лецяшына). Новая сядзіба уключала: сядзібны дом, афіцыну, парк, дзве брамы з жалезнымі варотамі, капліцу, стайню і інш. У час Першай сусветнай вайны сядзіба ў Ляцяшыне знаходзілася паблізу ад тылу рускага фронту. Усю бібліятэку, карціны і больш каштоўныя прадметы ўладальнікі паспелі вывезці ў Мінск, дзе яны ўцалелі і адкуль у 1920 г. былі дастаўлены ў Варшаву. А ўсё, што засталося на месцы, было разрабавана і знішчана. Нават у склепе капліцы былі апаганены грабніцы. Двор згарэў у гады другой сусветнай вайны. Са збудаванняў у цяперашні час застаўся драўляны свіран (пач. 20 ст.) і гаспадарчая пабудова.