зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы сядзібны дом

Шыфр

112Г000562_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, в.Заполле, вул. Мірная, 17

Апісанне

Дом пабудаваны на узор сядзіб XVIII стагоддзя. Аднапавярховы П-падобны у плане дом з парадным i паркавым уваходамі. Планіроўка анфіладна-калідорная. Вялікі вестыбюль i парадная зала размешчаны па цэнтральнай вoci. Паміж iмi вялікі праём. Па абодвух баках кабінеты i жылыя пакоі. У бакавых крылах службовыя i гаспадарчыя памяшканні з асобнымі ўваходамі. Галоўны фасад аздоблены порцікам на мураваных атынкаваных i пабеленых колонах дарычнага ордэру. Такі ж порцік аздабляе i паркавы фасад. Чатырохскатны ламаны дах з паўцыркулянымі слухавымі вокнамi пакрыты ліставой цынкаванай бляхай. Сцены выкананы з драўлянага бруса на бутавых падмурках. Будынак практычна не змяніў свайго знешняга выгляду, за выключэннем аконных ліштваў i абшалявання з вагонкі.  У інтэр’ерах захавалася часткова паркетная дубовая падлога, некалькі печаў з першапачатковай кафляй. Захаваліся ў першапачатковым выглядзе аконныя прыборы.