зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Г000173

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ХІХ ст.

Стыль

Псеўдарускі стыль

Апісанне

Былы сядзібны дом з'яўляецца помнікам псеўдарускага стылю мяжы ХІХ-ХХ стст. Дакладная дата пабудовы і імя архітэктара не выяўлены. Дом вырашаны двухпавярховым мураваным аб’ёмам развітай асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. На галоўным фасадзе маюцца два рызаліты, вуглы якіх зрэзаныя. На левым рызаліце маецца тэраса на 2 слупах і з металічнай агароджай. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Аб планіроўцы і насычэнню сядзібнага дома вядома мала. Унутраная планіроўка калідорная. Перад фасадам дома размяшчаўся шырокі адкрыты двор. 

Першае ўзгадванне пра сядзібны дом звязана з імем памешчыцы Бычкоўскай, якая ў 1848 г. валодала маёнткам Рэчкі, у склад якога тады ўваходзілі яшчэ 2 іншыя вёскі і фальварак. Значную частку жыхароў маёнтка, паводле дадзеных Першага Усеагульнага перапісу насельніцтва, складалі стараверы. 

У савецкі час у будынку быў размешчаны вінзавод.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. і наступнага адсялення жыхароў вёскі Рэчкі ў 1992 г., ад былога сядзібнага дома захаваліся толькі рэшткі сцен і частка даху. 

Старонка