зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы сядзібны дом

Шыфр

613Г000490

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

сяр. ХІХ ст.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

6 кастрычніка 1855 г. Яўстафій Рдултоўскі, дзейсны член Віленскага музея старажытнасцяў і Археалагічнай камісіі, губернскі сакратар і адстаўны штабротмістар барон Густаў Марцінаў Гарцінг заключылі запрадажны запіс на маёнткі Дольны Сноў і Горны Сноў з мястэчкам, хутарамі і вёскамі. Затым 28 жніўня 1856 г. ў Мінскай палаце грамадзянскага суда была аформлена купчая крэпасць на маёнткі Горны і Дольны Сноў разам з мястэчкам Сноў і 602 мужчынскага і 593 жаночага пола сялянскімі душамі. Г.Гарцінг быў уведзены ў валоданне маёнткамі ўводным лістом 26 лістапада 1856 г.  Маёнткі Дольны і Горны Сноў Гарцінг купіў за 137 500 рублёў срэбрам.

Сядзіба, якая часткова захавалася да нашага часу, пачала фарміравацца Густавам Гарцінгам. Сядзіба была невялікая, але добра спланавана. Займала пакаты схіл узвышша.

Сядзіба ўключала таксама парк, вялікія сады, гаспадарчы двор.

Будынак – прыклад сядзібнага дома сярэдзіны ХІХ ст. з рысамі позняга класіцызму. Сядзібны дом удала ўпісаны ў рэльеф тэрасы. Падлягаюць захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя дома, элементы архітэктурнага  дэкору (руст, пілястры, аконныя і дзвярныя абрамленні, сандрыкі, дэкаратыўныя паяскі, карнізы, цягі),у інтэр’еры – кафляны камін, карнізы на сценах і столі.