Шыфр
413Г000097
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Першапачатковы палац у маёнтку Гнезна згарэў у 1812 г., калі французы спалілі і мястэчка і фальварак. Прыблізна ў 1835 г. была закладзена новая рэзідэнцыя - вялікі палац з мансардай, порцікам і алкерам на 5 муроў. Да 1939 г. у палацы захоўваліся печы з бела-блакітнай кафлі са старога палаца XVІІІ ст.
Сядзібны дом прадстаўляе сабой аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак. З боку дваровага (заходняга) фасада мае паўпадвальны паверх. У цэнтры галоўнага фасада мансарда з шырокім балконам на 4 масіўных слупах, якія ўтвараюць арачны порцік. Унутраная планіроўка анфіладная, часткова зменена.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён