зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы сядзібны дом А. В. Суворава

Шыфр

112Д000401

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

каля 1790 г.

Апісанне

Дом № 16 быў пабудаваны ў 1790 г. з дрэва. Аўтар праекта і першы гаспадар дома невядомы. Дом мае мемарыяльнае значэнне. У свой час у ім жылі расійскі генералісімус Аляксандр Сувораў (1797 г., 1800 г.) і генерал Рамуальд Траўгут (пач. 1860-х гг.), адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. у Беларусі, Украіне, Польшчы.

Планіроўка дома анфіладная. Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак быў накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучана па цэнтры ганкамі на 4 слупах. Сцены атынкаваныя, праёмы вокнаў прамавугольныя з акаванымі аканіцам. 

У гады Другой сусветнай вайны дом быў разбураны. У 1946 г., паводле рашэння ўрада БССР, рэстаўрыраваны, і ў 1948 г. ў ім створана ваенна-гістарычная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і дзейнасці А.В. Суворава. Перад будынкам у 1950 г. устаноўлены бронзавы бюст Суворава (скульптар П. Кюферле), 2 гарматы, адлітыя ў 1872 г.