зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы сядзібны дом Станіслава Гласка

Былы сядзібны дом Станіслава Гласка

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000700

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1904 г.

Стыль

Неаготыка

Апісанне

Былы сядзібны дом Станіслава Гласка быў пабудаваны ў 1904 г. у старажытнанямецкім стылі па праекце Эдмунда Фрыка. 

План дома меў складаную канфігурацыю з-за шматлікіх паваротаў, доўгіх калідораў і патаемных усходаў, розных залаў і інтымных пакояў. Планіроўка будынка калідорнага тыпу: па баках Т-падобнага калідора размешчаны пакоі разнастайнай формы і габарытаў. У палацы меліся залы ампірная і “Луі Філіп”. Сталовая зала была вытрымана ў “гданьскім” стылі. У будуары стаяла мэбля з чырвонага дрэва, інкруставаная слановай косткай. Існаваў “дубовы” кабінет, аформлены габеленамі. У “гданьскіх” шафах побач з фарфорам захоўваўся крышталь. Сцены былі ўпрыгожаны парчой, шалямі, карцінамі мастакоў італьянскай школы. Асаблівую каштоўнасць прадстаўлялі дзве кампазіцыі: “Мадонна” і “Святы Себасцьян” невядомых майстроў. 

Сям'я Станіслава Гласка пражывала ў сядзібе да 1917 г. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясціліся спачатку міліцыя, потым - НКВД. Падчас Вяліка Айчыннай вайны ў 1941-1944 гг. тут была турма, а з 1946 г. - установа аховы здароўя. Пасля размясціўся раённы выканаўчы камітэт. З 1980 г. - Дом састарэлых. У 1990 г. дом займаў раённы аддзел народнай адукацыі, а затым дзіцячая турыстычная база. З 1989 г. - Дом піянераў, які ў 1990 г. перайменаваны ў Дом школьніка, затым у 2003 г. - у Цэнтр пазашкольнай работы і ў 2012 г. - у Цэнтр дзяцей і моладзі.

Старонка