зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы склад на Гарадніцы (лямус)

Шыфр

412Г000013

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

др. пал. XVIII ст.

Апісанне

Будынак лямуса пабудаваны ў другой палове XVIII ст. з цэглы. Уваходзіць у архітэктурны комплекс Гарадніцы.

“Лямус” - двухпавярховы прамавугольны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам. На галоўнам (усходнім) і бакавых фасадах размешчаны мансарды, на якіх можна ўбачыць элементы драўляных канструкцый (фарферх). Аснова канструкцыі будынка складаецца з драўляных канструкцый (фарферха) абкладзеных цэглай. 

Першапачатковая планіроўка не захавалася. Дом будаваўся ў часы развiцця мануфактурнай вытворчасцi А. Тызенгаўза і выкарыстоўваўся ў якасці склада. 

З пачатку XIX ст. будынак займалі воінскія часткі: Гродзенскі гарнізонны батальён (1824, 1834 гг.), Літоўскі пяхотны полк (1827 г). 

Да 1915 г. будынак знаходзіўся ў вядзенні губернскага ўпраўлення. У 1920-1930-х гг. будынак значыцца як “дом акцёра”. З 1950-х да 1986 г. будынак быў жылым. 

У 1986 г. пачалася рэканструкцыя і рэстаўрацыя будынка. У 2006 г. работы былі завершаны і ў будынку быў адкрыты рэстаран “Стары Лямус".