Шыфр
413Г000671
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ cт.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Былы жылы дом купца 2-й гільдыі У. Крайцэра быў пабудаваны ў пач. ХХ ст. Сядзіба купца складалася з новага двухпавярховага з мезанінам мураванага дома, пакрытага бляхай, аднапавярховага з мезанінам флігеля, такога ж сарая і сада. На першым паверсе дома ў трох пакоях мясціўся магазін домаўладальніка, у мезаніне быў склад, які займаў два пакоі. Іншыя памяшканні займала кватэра домаўладальніка з лазенкай, трыма балконамі і верандай.
Дом гаспадара быў пабудаваны ў стылі мадэрн з характэрнымі вокнамі, рытм якіх актыўна ўплываў на кампазіцыю галоўнага фасада і планіроўкай першага паверха з гандлёвымі заламі магазіна і вялікімі вокнамі. Мадэрновы дэкор, з характэрнымі расліннымі матывамі, упрыгожваў каваную агароджу акруглых балконаў і галоўны фасад будынка ў выглядзе тынкаванай пластыкі.
На сённяшні дзень былы жылы дом купца прадстаўляе сабой двухпавярховы з сутарэннямi і мансардай прамавугольны ў плане будынак, накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Архітэктурны дэкор сканцэнтраваны на галоўным фасадзе, мае рысы стылю мадэрн. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. На другім паверсе на флангах размешчаны скругленыя балконы (каваныя рашоткі страчаны). На першым паверсе ў цэнтры фасада вялікія вокны вітрын. Сталярка аконных і дзвярных праёмаў захавалася. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены прафіляванымі ліштвамі з ляпнымі фрызамі і падаконнымі філёнгамі расліннага арнаменту. Вокны размешчаны папарна. Бліжэй да цэнтра фасада знаходзіцца арачны праём увахода ў падвал. У пасляваенны час да яго прыбудаваны невялікі тамбур. На бакавым і тыльным фасадах бачны сляды замуровак аконных праёмаў.
На другім паверсе ў памяшканнях зальнага тыпу захавалася паркетная падлога і элементы дэкору (прафіляваныя карнізы, на столі ляпныя разеткі і іншыя ляпныя дэталі).