зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Былы жылы дом

Былы жылы дом

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000674

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХІХ ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Згодна архіўным дакументам, мураваны будынак быў узведзены ў 1898 г. на месцы старога драўлянага дома. 

У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва г. Гродна захаваўся праектны чарцёж дома. Аналіз дакументаў паказаў, што будынак быў узведзены паводле праекта. Дом быў жылы двухпавярховы з мезанінам і падвалам, крыты бляхай. Акрамя таго на ўчастку існавалі драўляны флігель і мураваны гаспадарчы будынак. Паводле архіўных дакументаў 1910 і 1924 гг. у доме налічвалася 5 кватэр.

На сённяшні дзень будынак прадстаўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы з падвалам і мезанінамі будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя. Асіметрыю галоўнаму фасаду надае несапраўдны рызаліт з паўднёвага боку, дзе размешчаны галоўны ўваход. У цэнтры фасада размешчаны балкон з ажурнай металічнай агароджай і на такіх жа кранштэйнах. Завершаны фасад карнізам з сухарыкамі. Па цэнтральнай восі будынка мезанін, завершаны фігурным крапаваным лапаткамі і карнізамі атыкам. Тыльны фасад вырашаны падобна галоўнаму. 

Старонка