Шыфр
213Г000077
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец ХVІІІ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак №2 уваходзіць у склад гістарычнай забудовы вуліцы Суворава, адной са старэйшых цэнтральных вуліц Віцебска. Будынак прамавугольны ў плане, складаецца з двух аб'ёмаў: асноўны двухпавярховы, да якога далучаны трохпавярховы. Сцены першага паверха, дзе размяшчаліся крамы, былі прарэзаны шырокімі лучковымі аркамі - ўваходамі ў крамы (цяпер перароблены ў аконныя праёмы), сцены другога паверха (склад тавараў) - маленькімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унікальнасць гэтага будынка ў тым, што ён з'яўляецца яскравым прыкладам шэраговай забудовы вуліцы і захаваў у сваім архітэктурным дэкоры элементы класіцызму. Акрамя таго цікавасць уяўляе і планіровачнае рашэнне.
Выявы першапачатковага знешняга выгляду дома можна сустрэць на фатаздымку Юркоўскага (другая палова ХІХ ст) і на паштоўках пачатку ХХ стагоддзя.