зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000097

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Чайкоўскага, 3, 5

Датаванне

1774 г.

Стыль

класіцызм

Апісанне

Лабазы - збудаванне для гандлю i захавання зерня, мукі і інш. Узведзены з цэглы ў 1774 г. паводле ўзорнага праекта на правым беразе Зах. Дзвіны. Будынак № 3 двухпавярховы, прамавугольны ў плане пад двухсхільным дахам. Да тарцовага фасада зроблена невялікая прыбудова. Фасады раскрапаваны плоскімі лапаткамі, прарэзаны невялікімі аконнымі праёмамі ў верхнім ярусе. На фасадзе з боку набярэжнай Заходняй Дзвіны сіметрычна размешчаны дзве двух'ярусныя арачныя галерэі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам. Будынак № 5. Аднапавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам будынак. Фасады атынкаваныя, раскрапаваныя спаранымі лапаткамі. Фасад з боку набярэжнай мае арачныя праёмы, аформленыя клінчатымі перамычкамі, акцэнтаваны бакавым трохвугольным франтонам.

Старонка