зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Човен

Апісанне

Човен-аднадрэўка быў знойдзены паміж вёскамі Ліцвінавічы і Струмень, прыблізна за 1 км на паўднёвы ўсход ад усходняй ўскраіны Ліцвінавічаў і каля 2 км на паўночны захад ад вёскі Струмень, у абрыве левага берага русла ракі Сож, побач з вусцем Вілейкі - правага з прытока Сожа . Паводле музейнай дакументацыі, даты вырабу чоўна-аднадрэўкі прыходзяцца на ХІІ ст.  Найбольш верагодна, пакінуты ў старажытнасці па невядомых прычынах, човен запаўняўся пяском і замываўся рачнымі адкладамі. Пазней, у наш час, калі русла скіравала сваю плынь на гэты ўчастак рачной даліны, пойму размыла, агаліўшы ў берагавым адхоне човен. У 1995 годзе трапіў у экспазіцыю музея старажытнабеларускай культуры ў ГНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У 2007 г., як адзін з рэдкіх і ўнікальных старажытных артэфактаў, човен быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Зрэшты, нягледзячы на ўнікальны статус артэфакта і яго старажытнасць, знаходка з Ліцвінавіч-Струменя не была аб’ектам спецыяльнага археалагічнага аналізу і толькі згадвалася ў навуковай літаратуры сярод іншых чоўнаў-аднадрэвак з тэрыторыі Беларусі.