Шыфр
212Г000228
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1924 - 1926 гг.
Стыль
Мадэрн
Чыгуначны вакзал знаходзіцца на вул. Клубнай ва ўсходняй частцы аг. Бігосава. Пабудаваны з цэглы ў стылі мадэрн у 1926 г. Кампазіцыя будынка выцягнутая, сіметрычная. Планіроўка мяшаная. Цэнтральная частка квадратная ў плане, па вуглах – чацверыковыя зубчастыя вежы з высокім 4-х схільным шатровым пакрыццём. Да цэнтральнай часткі з абодвух бакоў (з захаду і ўсходу) прымыкаюць двухпавярховыя аб’ёмы. Аконныя праёмы цэнтральнай часткі падобныя на байніцы. Памежнае размяшчэнне станцыі абумовіла прысутнасць у яе знешнім выглядзе рысаў абарончых збудаванняў, якія найбольш прыкметныя ў цэнтральнай частцы вакзала.
На паўднёвай сцяне размешчаны шыльды ў гонар вызваліцеляў станцыі Бігосава і Героя Савецкага Саюза Эдуарда Лаўрыновіча, які нарадзіўся ў в. Кулакова (3,5 км к захаду ад в. Маразы) Бігосаўскага сельсавета.
Цэнтральную частку вакзала займае зала чакання і каса, усходняе і заходняе крыло адведзены пад службовыя памяшканні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён