Шыфр
112Г000010
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Апісанне
Будынак вакзала вызначаецца ўдалым вырашэннем складаных функцыянальна-тэхнiчных задач (адначасовая пасадка пасажыраў і адпраўленне цягнікоў па ўсіх напрамках). Сувязь з горадам ажыццяўляецца па пуцеправоду. Аб'ёмная кампазiцыя падпарадкавана функцыянальнаму падзелу памяшканняў. Цэнтральнае становішча займае вестыбюль. Па перыметры да яго прылягаюць залы-чакальні, службовыя і дапаможныя памяшканні. На сцяне залы-чакальні новага павільёна мазаіка "Брэсцкая крэпасць-герой".
Адміністрацыйны будынак Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі двухпавярховы складаны ў плане, з бакавымі рызалітамі. Пабудаваны з чырвонай цэглы. Фасады не атынкаваныя. Дэкор выкананы ў характэрнай для канца ХІХ - пачатку ХХ ст. тэхніцы цаглянай муроўкі: цягі, карнізы з дэнтыкуламі, лапаткі з раскрапоўкамі, аконныя перамычкі і абрамленні з замком.