Шыфр
313Г000417
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1836 г.
Кармянская Мікалаеўская царква пачала будавацца ў 1831 г. як уніяцкая. Закончана ў 1836 г. і ў тым жа годзе пераведзена ў праваслаўе. У 1844 г. быў пастаўлены новы іканастас.
Царква была пабудавана ў стылі класіцызму - прамавугольны аб'ём з паўкруглай апсідай, чатыры дарычныя калоны на галоўным фасадзе, са званіцай і купалам над асноўным аб'ёмам. Да нашага часу захавалася да ўзроўню карнізаў.
У 1950-я гг. царкву прыстасавалі пад хлебапякарню. Да паўднёвага фасада зрабілі прыбудову з цэглы. У сярэдзіне 1960-х гг. будынак згарэў і больш не аднаўляўся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён