Шыфр
723Ж000037_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVІІ - ХVІІІ стст.
Ікона “Сашэсце Святога Духа на Апосталаў”. Сашэсце Святога Духа на апосталаў у дзень Пяцідзясятніцы апісана ў Дзеяннях святых апосталаў (Дзеян. 2:1-18).
На абразе намаляваныя дзве групы апосталаў вакол Маці Божай. У гэтым сюжэце Яе вобраз сімвалізуе хрысціянскую Царкву. Над апосталамі і Маці Божай – воблака, у цэнтры якога Святы Дух у выглядзе голуба, які вылучае ззянне прамянёў і вогненных язычкоў. Калоны на другім плане сімвалізуюць Сіёнскую святліцу, дзе адбываўся цуд Сашэсця.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён