зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

ДБЖ-213 «Маці Боская Замілаванне»

Шыфр

723Ж000037_16

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск

Датаванне

1762 г.

Апісанне

Ікона “Маці Божая Замілаванне”. 1762 г.

Абраз Божай Маці «Замілаванне» – самае жывое і трапяткое адлюстраванне Багародзіцы з Дзіцяткам. Пры адным поглядзе на яе адчуваеш усю глыбіню матчынай і сыноўняй любові.

На абраз Маці Божая ў сінім хітоне, жоўта-чырвоным мафорыі, злева прытрымлівае Ісуса-немаўля ў светлым хітоне, вохрыстым плашчы. Ён прыціснуўся тварам да яе шчакі, правая рука робіць жэст, падобны да бласлаўлення. У левай руцэ Багародзіцы - белая хустка. Фон пазалочаны, аграфлены з раслінным арнаментам. Дошка з трох частак, шпонкі ўразныя. Унізе на белым полі карычневы надпіс: Σ ёй образънадаль раб Божi Кондратi Наулечик R 1762 z, cела Кончi.