Шыфр
723Ж000037_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVІІ - ХVІІІ стст.
Ікона “Сабор Архангела Міхаіла”.
Іканаграфія Сабора архангелаў склалася ў IX ст. у Візантыі як увасабленне ідэі ўрачыстасці іконашанавання над іканаборствам. Паводле падання, у восьмы дзень лістапада збіраюцца ўсе сілы нябесныя пад прадвадзіцельствам Архангела Міхаіла. Анёлы паўстаюць як абаронцы Цара Нябеснага і Божага Прастола.На абразе Архістратыг Міхаіл з блакітнымі крыламі стаіць на спавітым немаўляці, у сіняй кальчузе, зялёнай ніжняй вопратцы, блакітных штанах і чырвоным плашчы. У правай руцэ - меч. Справа ў аблоках 12 херувімаў. Фон пазалочаны з раслінным арнаментам. Палі блакітныя з арнаментам, выкананым бяліламі. Уверсе на блакітным фоне бяліламі: СОБОРЪ АРХИСТРАТИ Міхайлаў. Дошка з дзвюх частак, шпонкі ўразныя скразныя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён